«Правовая Инициатива»

www.legin.info
Загрузка...

| Время чтения: ~2 минуты.

Набор на "Лабараторыя праграму адукацыйную праваабароны" новай

Вы малады чалавек ці дзяўчына да 35 гадоў? Вы зацікаўлены правамі чалавека ці працуеце ў гэтай сферы? Маеце сувязь з грамадскай арганізацыяй Украіны ці Беларусі? Вы спрабуеце зразумець ролю праваабаронцаў у сучасным свеце?

Калі вы адказалі «Так» на ўсе чатыры пытанні, то для вас пачынае працу адукацыйны курс «Лабараторыя новай праваабароны».

Мы – Беларуская грамадская арганізацыя “Прававая ініцыятыва” і Харкаўскі рэгіянальны фонд “Грамадская альтэрнатыва” прапануем пачаць размову пра ролю праваабароны і праваабаронцаў у часы вайны і палітычнага крызісу, а таксама дапамагчы маладым праваабаронцам даследаваць і асэнсаваць вопыт папярэдніх пакаленняў актывістаў і экспертаў праваабарончых арганізацый Украіны і Беларусі. Гэта будуць размовы пра гісторыю і каштоўнасці, пра тое, як іх рэалізаваць на практыцы.

Шукаем тых, каму цікава:

  • Паразмаўляць пра гісторыю праваабарончага руху напрыканцы існавання Савецкага Саюза і ў часы незалежнасці, у тым ліку ў апошнія гады,
  • Зразумець ролю і місію праваабаронцаў, а таксама чым абарона правоў чалавека адрозніваецца ад іншых відаў актывізму,
  • Знайсці задачы сваёй праваабарончай дзейнасці ва ўмовах вайны і крызісу,
  • Падумаць пра ўласную бяспеку і бяспеку тых, з кім і для каго працуеш,
  • Паразважаць аб дзейсных інструментах працы, іх мэтазгоднасці, эфектыўнасці і актуальнасці,
  • Скласці свой план далейшай дзейнасці.

Нам дапамогуць вядомыя эксперты праваабарончага руху Украіны і Беларусі, якіх мы запрасілі да шчырай размовы, разважанняў і адказаў на вашы пытанні. Пакуль мы захоўваем інтрыгу, але лепшыя пагадзіліся з намі супрацоўнічаць!

Фармат: з ліпеня па кастрычнік 2022 года - 8 сустрэч па 3 гадзіны анлайн з лекцыямі, дыскусіямі і практычнымі хатнімі заданнямі, а затым - двухдзённая сустрэча 10 самых актыўных удзельнікаў і ўдзельніц у лістападзе ва Украіне (спадзяёмся, але пакуль мы плануем сустрэчу ў Літве). Працоўныя мовы: украінская, беларуская і руская.

Зацікавіліся? Тады не цягніце з адпраўкай анкеты. Чакаем анкеты да 23:59 22 ліпеня 2022 года.

Ёсць пытанні? Мы будзем рады адказаць па электроннай пошце public.alternative@gmail.com

Курс адбудзецца ў межах праекту «Лабараторыя новай абароны правоў чалавека» пры падтрымцы Фундацыі Дамоў правоў чалавека.

Поделиться:

Категория: Новости

Темы: правозащитники права человека обучение просветительство