«Правовая Инициатива»

www.legin.info
Загрузка...

По-русски English

| Время чтения: около минуты.

Складаныя выклікі патрабуюць крэатыўных рашэнняў. Важна ствараць такія ініцыятывы, якія будуць імкнуцца да дасягнення сваёй мэты максімальна эфектыўна, выкарыстоўваючы ўсе даступныя магчымасці.


Таму мы хочам стварыць умовы, у якіх спецыялісты і спецыялісткі з ІТ-сферы і праваабаронцы змаглі б папрацаваць разам над пошукам такіх рашэнняў.

9-10 снежня ў Вільні мы ладзім хакатон Humanize! Чакаем людзей з IT, праваабароны, актывізму, дызайну, проджект-мэнэджменту і ўсіх зацікаўленых людзей з розных сфер.

Падацца на ўдзел у хакатоне можна як у якасці ўдзельніка ці ўдзельніцы, і папрацаваць над цікавым праектам, так і ў якасці ментара ці ментаркі, і дапамагчы з рэалізацыяй праектаў. Цягам двух дзён удзельнікі і ўдзельніцы будуць працаваць над пошукам інавацыйных рашэнняў сацыяльных праблем, а напрыканцы пітчыць свае ідэі перад журы.

►► Каманда, якая заняла 1-е месца, атрымае 1000 еўра на рэалізацыю праекта.

► Каманды, якія зоймуць 2-е і 3-е месца атрымаюць карысныя падарункі.

Усе тры каманды атрымаюць дадатковае ментарства на працягу месяца пасля Хакатона.

  • Калі: 9-10 снежня 2023
  • Дзе: Вільня
  • Фармат: афлайн

Зарэгістравацца

Мы не аплочваем праезд і пражыванне для іншагародніх удзельнікаў. Для каманд пад час хакатона будзе арганізавана харчаванне.

Далучайся, каб ствараць разам нешта неверагоднае!

Поделиться:

Категория: Новости

Темы: права человека