«Правовая Инициатива»

www.legin.info
Загрузка...

| Время чтения: ~2 минуты.

у забівай! забыліся, што, давай, якой жывяце?» «Давай, Вы краіне

«Давай, давай, забівай! Вы што, забыліся, у якой краіне жывяце?» 

Грамадскае расследаванне катаванняў у Савецкім РУУС 9-13 жніўня 2020.

З 9 па 13 жніўня 2020 года ў Савецкае РУУС прывозілі людзей, якія былі затрыманыя на мірных пратэстах у цэнтры Мінска. Нароўні з Акрэсціна, гэта адно з самых жорсткіх месцаў зняволення. За гэтыя 4 дні праз Савецкае РУУС прайшло 400-600 чалавек. Сілавікі забіралі ўсіх без разбору — сярод затрыманых апынуўся нават грамадзянін Ізраіля.

Умовы ўтрымання былі настолькі зверскімі, што некаторыя са сведкаў параўноўваюць РУУС з фашысцкім канцлагерам. Вось, што распавядалі людзі:

  • «... Хадзілі з аўтаматамі. Адчуванне было, што трапіў у канцлагер. Тузалі затворы аўтаматаў і пагражалі расстраляць усіх, калі хоць хтосьці пабяжыць».
  • «Там было вельмі шмат людзей, якіх не проста білі, а калечылі. Іх цягалі па зямлі, за рукі, быццам целы мёртвых. Яны былі акрываўленыя. Адцягнуўшы ў бок, аблівалі вадой і зноў білі. Крыкі былі жудасныя!»
  • «Перыядычна забіралі ў аддзел. Уключалі камеру, кажуць: «Ты, сука, АМАП хацеў спаліць?». Ты кажаш: «Не». Тады яны выключаюць, пачынаюць цябе біць. Потым паўтараюць пытанне, зноў уключаюць камеру, і ты ўжо адпаведна адказваеш: «Так, я там быў, я хацеў спаліць, я там хацеў...».

Гэты дакумент — чарговае грамадскае расследаванне Прававой ініцыятывы і Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. Наша мэта — правесці расследаванне па кожным РУУС. Мы хочам выразна ведаць, што менавіта адбывалася ў месцах затрымання ў пачатку жніўня і хто ў гэтым вінаваты.

Для гэтага расследавання мы вывучылі 52 задакументаваныя намі гісторыі. Гэта 568 старонак тэксту і 137 старонак медыцынскіх даведак і дакументаў. На падставе гэтых матэрыялаў мы склалі храналогію падзей і правялі апазнанне сілавікоў, спрычыненых да катаванняў. Спіс фота і імёнаў патэнцыйных злачынцаў вы можаце знайсці ў канцы дакумента.

ВАЖНА! Вінаватасць гэтых людзей можа даказаць толькі суд. Мы не заклікаем да гвалту і не выносім прысуд. Наша мэта — паказаць, што рана ці позна нам становіцца вядома пра кожны выпадак катаванняў і жорсткага абыходжання. Мы хочам, каб вы ведалі — мы захоўваем усе доказы. І не дамо рэжыму іх знішчыць. Аднойчы ўсе вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці, а нашыя дакументы дапамогуць справядліваму судоваму разбіральніцтву.

За апошнія 3 гады мы задакументавалі 1718 гісторый катаванняў. Мы працягваем дакументаваць старыя і новыя выпадкі, і не спынімся, пакуль усе вінаватыя не будуць прыцягнутыя да адказнасці.

ЧЫТАЦЬ ПОЎНУЮ ВЕРСІЮ

Расследаванне на: 

 

 

 
Поделиться: